
Беларусы здаўна славiлiся сваёй шчырасцю i гасцiннасцю, таму i сёння мы так любiм збiрацца ў хаце за адным сталом з сям’ёй i сябрамi. Як людзi кажуць, дзе цесна – там пацешна. I, вядома ж, на стале ў нас заўсёды будзе квас.
Квас «Хатнi» – традыцыйны беларускi напой, якi i смагу патолiць, i здароўя дасць. У прыгатаваннi кваса «Хатнi» ўжываюцца выключна натуральныя складнiкi: вада, цукар, хлебныя дрожджы ды жытняе сусла.
Натуральны квас «Хатнi Спраўны», нiбы чароўная скарбонка, увабраў у сябе лепшыя рысы беларускага характару: любоў да роднай хаты, ласку да гасцей, павагу да традыцый i шчодрасць адкрытага сэрца. Нездарма дзяды нашыя казали: «Квас у хаце – быць багаццю!».
Склад: вада з артэзіянскіх свідравін глыбінёй 130 м падрыхтаваная, цукар белы, канцэтрат кваснага сусла (трыцікале, солад жытні ферментаваны, солад жытні неферментаваны), дрожджы хлебапякарныя, двухвокіс вугляроду.
Харчовая каштоўнасць: у 100 мл напою змяшчае вугляводаў не больш за 8 г. Энергетычная каштоўнасць: 33 ккал/ 138,2 кДж на 100 мл напою. Масавая доля спірту: не больш за 1,2 %.
Спакон вякоў цёмны квас з’яўляецца асаблівым госцем на кожным стале, а яго непаўторны смак нікога не пакіне абыякавым. «Хатні Цёмны» – дабрабыту поўны!
Склад: вада з артэзіянскіх свідравін глыбінёй 130 м. падрыхтаваная, цукар белы, канцэтрат кваснага сусла (трыцікале, солад жытні ферментаваны, солад жытні неферментаваны), дрожджы хлебапякарныя, харчовы фарбавальнік: карамельны колер 70 059, двухвокіс вугляроду.
Харчовая каштоўнасць: у 100 мл напою змяшчае вугляводаў не больш за 9 г. Энергетычная каштоўнасць: 37,4 ккал/ 157 кДж на 100 мл напою. Масавая доля спірту: не больш за 1,2 %.
Нашы вiдэаролiкi