Беларусы здаўна славiлiся сваёй шчырасцю i гасцiннасцю, таму i сёння мы так любiм збiрацца ў хаце за адным сталом з сям’ёй i сябрамi. Як людзi кажуць, дзе цесна – там пацешна. I, вядома ж, на стале ў нас заўсёды будзе квас.

Квас «Хатнi» – традыцыйны беларускi напой, якi i смагу патолiць, i здароўя дасць. У прыгатаваннi кваса «Хатнi» ўжываюцца выключна натуральныя складнiкi: вада, цукар, хлебныя дрожджы ды жытняе сусла.

Натуральны квас «Хатнi Спраўны», нiбы чароўная скарбонка, увабраў у сябе лепшыя рысы беларускага характару: любоў да роднай хаты, ласку да гасцей, павагу да традыцый i шчодрасць адкрытага сэрца. Нездарма дзяды нашыя казали: «Квас у хаце – быць багаццю!».

Спакон вякоў цёмны квас з’яўляецца асаблівым госцем на кожным стале, а яго непаўторны смак нікога не пакіне абыякавым. «Хатні Цёмны» – дабрабыту поўны!

Нашы вiдэаролiкi